Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Dec 2016

Кабякоў: Еўрапейскія краіны могуць эфектыўна процістаяць выклікам толькі разам

13 снежня, Сараева /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўна процістаяць існуючым выклікам у Еўропе можна толькі праз узгодненыя дзеянні, дыялог і супрацоўніцтва паміж усімі еўрапейскімі краінамі. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), якое праходзіць у Сараеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што правядзенне пасяджэння краін - удзельніц ЦЕІ ў сталіцы Босніі і Герцагавіны мае асаблівае значэнне. "Яно з'яўляецца яркім напамінам аб бясцэннасці мірнага жыцця праз усе перажытыя тут бязмерныя пакуты і гора, падкрэслівае непазбежную неабходнасць працаваць разам, нягледзячы на ўсе нашы адрозненні, на аснове ўзаемнай павагі, - заявіў прэм'ер-міністр. - Яно прымушае памятаць аб нашай сумеснай адказнасці за лепшую будучыню Еўропы і нашага рэгіёна, за забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці і ўстойлівага развіцця ва ўсіх нашых краінах праз сапраўднае супрацоўніцтва".

Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, гэты напамін асабліва важны цяпер, калі Еўропа сутыкаецца з шэрагам сур'ёзных выклікаў, такіх як міграцыйны крызіс, радыкалізацыя грамадства і новыя пагрозы бяспецы. У сукупнасці з комплекснымі эканамічнымі складанасцямі гэтыя змяненні не падуладны межам і ўяўляюць сабой беспрэцэдэнтную пагрозу еўрапейскім інтэграцыйным працэсам.

"За апошнія 25 гадоў Еўропа зрабіла якасны скачок ад фрагментарнасці пасля заканчэння халоднай вайны да палітычнай і эканамічнай інтэграцыі, - дадаў прэм'ер-міністр. - Гэта прынесла бясспрэчныя выгады ўсім нам у кантэксце спрашчэння гандлю і мабільнасці, умацавання трансгранічнага супрацоўніцтва і добрасуседскіх адносін".

Разам з тым гэтыя дасягненні не павінны ўспрымацца як данасць, падкрэсліў Андрэй Кабякоў. "Яны зведваюць усё большыя выпрабаванні на трываласць. Адзіны шлях эфектыўнага процістаяння гэтым выклікам і прадухілення ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у Еўропе ляжыць праз узгодненыя дзеянні, дыялог і супрацоўніцтва паміж усімі еўрапейскімі краінамі", - упэўнены ён.

У гэтым кантэксце Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва становіцца асабліва запатрабаванай у якасці сур'ёзнай платформы для такога дыялогу і ўзаемадзеяння.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва - рэгіянальнае аб'яднанне, у склад якога ўваходзяць 18 дзяржаў: Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна. Беларусь далучылася да аб'яднання ў чэрвені 1996 года. ЦЕІ адыгрывае ролю важнага форуму для развіцця ўзаемадзеяння дзяржаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў сферах трансгранічнага супрацоўніцтва, энергетыкі, транспарту, навукі і тэхналогій, адукацыі, культуры, малога і сярэдняга бізнесу, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя і інш. У 2016 годзе старшынства ў ЦЕІ ажыццяўляе Боснія і Герцагавіна. У наступным годзе старшынства пяройдзе Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі