Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Nov 2016

Кабякоў і Кучынскіс абмеркавалі перспектывы беларуска-латвійскага супрацоўніцтва

5 лістапада, Рыга /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам прайшла 5 лістапада ў Рызе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўмовы рэалізацыі сумесных праектаў.

У прыватнасці, увага была ўдзелена пытанням партнёрства Беларусі і Латвіі ў галіне транзітных перавозак, дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі. Прэм'ер-міністры таксама разгледзелі магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў сферы харчовай прамысловасці.

Сустрэча кіраўнікоў урадаў дзвюх краін прайшла на палях саміту кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ("16+1") у Рызе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі