Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2015

Ярмошына чакае ўдзелу ў маніторынгу за выбарамі Прэзідэнта місій СНД, АБСЕ і Савета Еўропы

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына чакае ўдзелу ў маніторынгу за выбарамі Прэзідэнта Беларусі місій СНД, АБСЕ і Савета Еўропы. Аб гэтым яна паведаміла сёння ў час навукова-практычнага семінара "Беларусь на сучасным этапе развіцця: сацыяльна-палітычны і эканамічны аналіз", які праводзіцца для актыву РГА "Белая Русь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ярмошына чакае ўдзелу ў маніторынгу за выбарамі Прэзідэнта місій СНД, АБСЕ і Савета Еўропы"Мяркую, што тры гэтыя арганізацыі будуць запрошаны да міжнароднага назірання", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што Беларусь традыцыйна запрашае міжнародных наглядальнікаў, аднак гэта пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю Цэнтрвыбаркама: як правіла, рашэнне прымае кіраўнік дзяржавы разам з зацікаўленымі органамі пры назначэнні даты выбараў. "Але ўжо цяпер атрымана прынцыповая згода на запрашэнне традыцыйных місій - АБСЕ і СНД. Акрамя таго, да нас імкнецца Савет Еўропы, членамі якога мы не з'яўляемся цяпер. Тым не менш да нас прыязджаў спецдакладчык па Беларусі спадар Рыгоні (дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. - Заўвага БЕЛТА), і ён ужо задаваў пытанне аб магчымасці запрашэння", - заўважыла Лідзія Ярмошына.Ярмошына чакае ўдзелу ў маніторынгу за выбарамі Прэзідэнта місій СНД, АБСЕ і Савета Еўропы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі