Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2025

Як у Ізраілі працуюць у цяперашніх умовах беларускія консулы. Пасольства Беларусі падзялілася падрабязнасцямі

Як у Ізраілі працуюць у цяперашніх умовах беларускія консулы. Пасольства Беларусі падзялілася падрабязнасцямі
Фота з архiва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Ізраілі расказала аб змяненні работы консульскага аддзела. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Ізраілі. 

"З 17 чэрвеня консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ізраілі ажыццяўляе прыём толькі па экстранных консульскіх пытаннях, уключаючы выдачу пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь", - адзначылі ў пасольстве.

Там таксама звярнулі ўвагу: "Прыём дакументаў па іншых зваротах прыпынены". 

Дні і час прыёму наведвальнікаў у консульскім аддзеле пасольства: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 9:00 да 12:00 у парадку жывой чаргі.

Функцыянуюць тэлефоны экстраннай сувязі, прызначаныя для аператыўнага ўзаемадзеяння з грамадзянамі: +972 3 522 20 43, +972 54 982 05 37. 

"На гэты момант пытанне эвакуацыі ў практычнай плоскасці не разглядаецца", - падкрэслілі ў пасольстве.

Разам з тым пасольства вельмі ўважліва адсочвае сітуацыю і пры ўзнікненні неабходнасці размесціць адпаведную інфармацыю ў раздзелах навін афіцыйнага сайта і на старонцы пасольства ў Фэйсбуку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі