18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду за першы квартал 2026 года ліквідаваць так званыя "інстытуты развіцця", якіх не відаць і не чуваць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 18 снежня, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб развіцці знешняга гандлю, Прэзідэнт крытычна выказаўся аб рабоце некаторых арганізацый. "Для чаго мы трацім столькі грошай на структуры, якіх не відаць і не чуваць, - Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях (пры Мінэканомікі), Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн (пры МЗС), Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці (пры Банку развіцця), БелГПП і іншыя? - спытаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта блатныя кармушкі чыноўнікаў з раздутымі штатамі і зарплатамі. Ліквідуйце на працягу першага квартала 2026 года".
