Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2016

Генеральныя планы развіцця Віцебска і Гомеля скарэкціраваны да 2025 года

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебска і Гомеля скарэкціраваны на перыяд да 2025 года. Адпаведны ўказ нумар 453 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прыняцце ўказа абумоўлена неабходнасцю вызначыць аптымальную планіровачную структуру і функцыянальнае заніраванне тэрыторый, далейшае развіццё сістэмы інжынернай і транспартнай інфраструктуры, а таксама стварыць бяспечнае, безбар'ернае і спрыяльнае асяроддзе для жыццядзейнасці насельніцтва гэтых гарадоў.

Развіццё Віцебска звязана з пашырэннем сферы абслугоўвання, турызму і навукова-вытворчай сферы (СЭЗ "Віцебск", раён Журжава, новыя вытворча-дзелавыя зоны па вуліцы Шумілінскай і Бешанковіцкай шашы), мадэрнізацыяй арганізацый, развіццём аб'ектаў малога бізнесу, са стварэннем шматфункцыянальных дзелавых цэнтраў уздоўж асноўных праспектаў горада.

У перспектыўную гарадскую мяжу ўключаны гарадскі пасёлак Руба і населены пункт Лужасна. Патрэбнасць у новых сялібных тэрыторыях будзе рэалізоўвацца за кошт максімальнага выкарыстання ўнутраных рэзерваў: ушчыльнення, рэканструкцыі тэрыторый старога сядзібнага фонду і неэфектыўна выкарыстоўваемых камунальна-складскіх і вытворчых тэрыторый, выкарыстання зямель несельскагаспадарчага прызначэння.

Далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомеля звязана з пашырэннем вытворчай зоны і ўдасканаленнем сферы абслугоўвання. Будаўніцтва сацыяльна запатрабаванага жылля будзе прадоўжана на свабодных тэрыторыях. Комплексы жылой забудовы будуць стварацца на вызваляемых вытворчых тэрыторыях, а таксама на тэрыторыях, на якіх плануюцца да зносу аб'екты сядзібнай і малапавярховай забудовы з вялікім фізічным і маральным зносам.

Карэкціроўка генеральных планаў двух абласных цэнтраў будзе садзейнічаць устройліваму тэрытарыяльнаму развіццю гарадоў на аснове рацыянальнага выкарыстання і добраўпарадкавання тэрыторыі зыходзячы з рэсурсных магчымасцей і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама павышэнню якасці жыцця насельніцтва за кошт удасканалення сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, паляпшэння ўмоў яго працоўнай дзейнасці і адпачынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі