14 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/.
Гендырэктар генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы Крыстас Якумопулас наведае Беларусь 19-20 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Прадстаўнік МЗС удакладніў, што ў рамках візіту пройдуць сустрэчы гендырэктара з кіраўніцтвам профільных дзяржаўных органаў Беларусі, адбудзецца абмен думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Савета Еўропы ў сферы вяршэнства права.