3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Сяргей Маліноўскі сустрэўся з генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Сербіі Душанам Казаравым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі актуальны стан двухбаковых адносін. Яны разгледзелі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Акрамя таго, субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў сферы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
Намечаны канкрэтныя крокі па далейшым развіцці палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама пацверджана нацэленасць на паглыбленне традыцыйна дружалюбных адносін дзвюх краін.