Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Чэр 2020

Галоўчанка агучыў прыярытэты ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве"

Галоўчанка агучыў прыярытэты ўдзелу Беларусі ва
Раман Галоўчанка

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства" павінна арыентавацца на ўзаемавыгадную рэгіянальную эканамічную інтэграцыю з адчувальнымі вынікамі для простых грамадзян. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, асноўная ўвага ў час саміту была ўдзелена пераадоленню наступстваў пандэміі каранавіруса. Раман Галоўчанка выказаў удзячнасць Еўрапейскаму саюзу за падтрымку намаганняў Беларусі ў барацьбе з вірусам.

"Мы падзяляем ключавыя падыходы Еўрасаюза адносна прынцыпаў "Усходняга партнёрства". Гэтыя прынцыпы, на нашу думку, павінны грунтавацца на аснове дыферэнцыяцыі і сумеснага кіравання. Мы зыходзім з таго, што краіны - удзельніцы "Усходняга партнёрства" павінны самі вызначаць тыя праекты, якія ўяўляюць для іх цікавасць, а не ўспрымаць парады, якія могуць быць навязаны", - сказаў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што індывідуальны падыход да супрацоўніцтва не павінен прыводзіць да так званага шматскораснага "Усходняга партнёрства". "Неабходна захаваць арыентацыю ініцыятывы на ўзаемавыгадную рэгіянальную эканамічную інтэграцыю з адчувальнымі вынікамі для простых грамадзян", - падкрэсліў ён.

Беларускі бок, паводле слоў Рамана Галоўчанкі, прыярытэтнымі напрамкамі лічыць супрацоўніцтва ў развіцці інфраструктуры, расшырэнні Транс'еўрапейскай транспартнай сеткі і ўстараненні "вузкіх месцаў" на мяжы з ЕС, у дыверсіфікацыі маршрутаў дастаўкі энерганосьбітаў. "Важна пашыраць, на наш погляд, выкарыстанне аднаўляльнай энергетыкі і тых тэхналогій, якія маюць на мэце нізкі ўзровень выкідаў у атмасферу, такія як, напрыклад, электратранспарт. У гэтым кантэксце хуткі запуск Беларускай атамнай электрастанцыі дасць магчымасць нарасціць выкарыстанне чыстай электраэнергіі і надасць магутны імпульс пераходу да нізкавуглероднай эканомікі, што ў сваю чаргу прывядзе да дасягнення мэт Парыжскага пагаднення па клімаце", - дадаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі