Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Apr 2020

Фізічны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў ліпені - Мінэнерга

Фізічны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў ліпені - Мінэнерга
Фота з архiва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС намечаны на ліпень 2020 года, энергетычны пуск плануецца ў верасні - кастрычніку. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе плануецца фізічны пуск (першага. - Заўвага БЕЛТА) энергаблока і энергетычны пуск, гэта значыць ужо выдача першых кілават-гадзін у энергасістэму краіны. Па фізічным пуску мы арыентуемся, што гэта ліпень, адпаведна, выдача першых кілават-гадзін электрычнай энергіі - гэта верасень-кастрычнік", - заявіў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, пакуль Мінэнерга арыентуецца на гэты графік. "Калі нейкія і могуць быць у далейшым карэктывы, мы будзем глядзець і аператыўна на іх рэагаваць", - растлумачыў Віктар Каранкевіч.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі