Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліс 2020

Эксперты WANO правялі тэхмісію на БелАЭС

Эксперты WANO правялі тэхмісію на БелАЭС
Фота з архiва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС, WANO), правялі з 16 па 20 лістапада на Беларускай АЭС місію тэхнічнай падтрымкі па вывучэнні міжнароднага вопыту ў галіне развіцця лідарскіх якасцей у аператараў ядзерных установак, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Прадстаўнікі САА АЭС наведалі блочны пульт кіравання і турбіннае аддзяленне энергаблока нумар 1, правялі заняткі з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Беларускай АЭС па такіх тэмах, як "Лідарства ў разрэзе бяспекі і надзейнасці", "Метады фарміравання лідарскіх якасцей у менеджараў", "Лідарства: практыка культывавання ў арганізацыях атамнай галіны".

Дырэктар Маскоўскага цэнтра САА АЭС Васіль Аксёнаў правёў інтэрв'юіраванне кіраўнікоў асноўных вытворчых цэхаў і аддзелаў БелАЭС і адзначыў добрую падрыхтоўку начальнікаў падраздзяленняў па тэматыцы "Лідарства і высокі ўзровень культуры бяспекі".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі