Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2025

Эксперт: беларуская навука мае значныя дасягненні, аднак некаторыя напрамкі яўна правалены

Эксперт: беларуская навука мае значныя дасягненні, аднак некаторыя напрамкі яўна правалены
Фота з архiва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская навука мае значныя дасягненні, аднак некаторыя напрамкі яўна правалены. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук, каменціруючы праведзеную 21 лістапада нараду па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзяніс Дук упэўнены ў тым, што Прэзідэнт цалкам справядліва абазначыў кола праблем. Беларускія вучоныя ў розныя перыяды сапраўды давалі абяцанні, на якія выдзялялася фінансавая падтрымка. Кіраўнік дзяржавы, зразумела, разлічваў на прарыўныя адкрыцці па шэрагу напрамкаў. У прыватнасці, стварэнне вакцын ад падзяжу буйной рагатай жывёлы, жывёл на свінагадоўчых комплексах, стварэнне айчынных высокаўраджайных сартоў кукурузы, устойлівых да хвароб, і інш.

Гаворачы аб такіх праблемных аспектах, кіраўнік дзяржавы задаў слушнае пытанне, дзе аддача, дзе рашэнне гэтых надзённых праблем, звярнуў увагу рэктар Акадэміі кіравання.

Ён заўважыў, што кіраўнік дзяржавы не адмаўляе: любая навука - гэта стратэгія і тактыка. Стратэгічна беларуская навука па шэрагу напрамкаў зрабіла каласальныя прарывы. Гэта датычыцца, у прыватнасці, транспланталогіі, імуналогіі. Аднак некаторыя напрамкі яўна правалены.

"Прэзідэнт не скрываў, што сёння для дзяржавы важна не столькі стратэгія, колькі тактыка. Неабходна вырашэнне праблем, якія сёння актуальны для беларускай эканомікі, народнай гаспадаркі. На гэтым кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт у сваёй прамове", - заўважыў рэктар Акадэміі кіравання, дадаўшы, што праведзеная размова была адкрытай і прадметнай.

З аднаго боку, Прэзідэнт пытаў, што навуковая грамадскасць чакае ад улады ў асобе Прэзідэнта для вырашэння праблемных пытанняў і выдачы канкрэтных вынікаў. З другога боку, вучоныя прынялі да ўвагі неабходнасць перагледзець падыходы і ўзмацніць прыкладныя напрамкі, не вылучаючы завоблачных патрабаванняў, а дзейнічаючы ў існуючай структуры фінансавання.

"Праведзены дыялог вельмі карысны, і ён будзе мець працяг у канкрэтных рашэннях, выкананні даручэнняў, дадзеных у тым ліку асабіста кіраўніком дзяржавы. Больш таго, любая навука глядзіць за гарызонт. Стратэгічныя напрамкі, пра якія гаварыў Прэзідэнт, павінны абмяркоўвацца ў больш шырокім складзе на З'ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь, яго рашэнні будуць мець стратэгічны характар як мінімум на пяцігодку", - рэзюмаваў Дзяніс Дук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі