Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Снж 2019

Дзяржсакратар ЗША 4 студзеня наведае з візітам Беларусь

Дзяржсакратар ЗША 4 студзеня наведае з візітам Беларусь
Майкл Пампеа. Фота geopolitika.news

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Так, мы вядзём падрыхтоўку такога мерапрыемства ў кантакце з амерыканскім бокам. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня 2020 года", - сказаў Анатоль Глаз.

У МЗС удакладнілі, што праграмай візіту прадугледжаны перагаворы Майкла Пампеа на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. "Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі", - дадаў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі