23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні новых кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта паставіў задачу і ў далейшым не дапускаць ніякіх намераў у бок "рэвалюцыйнай" барацьбы супраць існуючага дзяржаўнага ладу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"І аднаго, і другога вас датычыцца: ніякіх намераў у плане "рэвалюцыйнай" барацьбы супраць існуючага дзяржаўнага ладу. Для гэтага ёсць выбары. Трэба ісці на выбары і вырашаць гэтыя праблемы. Вось тут у Беларусі ёсць усё. Тым больш што цяперашні Прэзідэнт, як я часта гавару, не трымаецца пасінелымі пальцамі за ўладу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Я - чалавек, які сыдзе. Хоць многія за гэта ўхапіліся: "Ах, сыходзіць!.." (гэты тэзіс Прэзідэнт нядаўна агучыў на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. - Заўвага БЕЛТА). Хто перажывае, хто радуецца. Гэта не значыць, што заўтра мы ўсё гэта кінем, і я ў тым ліку, і сыдзем. Але зразумела, што я ўжо не той чалавек, які першы ці другі год працуе Прэзідэнтам", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта сведчыць аб тым, што я буду свята захоўваць правы і інтарэсы нашых людзей. Вы ў гэтым плане павінны працаваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
