Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Жнв 2020

Дэпутаты ратыфікавалі на пазачарговай сесіі пакет міжнародных дагавораў

Дэпутаты ратыфікавалі на пазачарговай сесіі пакет міжнародных дагавораў
Фота з архiва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала сёння на пазачарговай сесіі пакет міжнародных дагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка аб'явіў сесію адкрытай у адпаведнасці з указам ад 24 ліпеня 2020 года нумар 294. "На падставе Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб скліканні пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і разгляду іншых пытанняў", - адзначыў спікер.

Пастаянныя камісіі падрыхтавалі для ўключэння ў парадак дня бягучай сесіі тры законапраекты. Сёння дэпутаты разгледзелі шэраг міжнародных дагавораў, накіраваных на развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва Беларусі з іншымі краінамі.

Парламентарыі ратыфікавалі выканаўчую праграму паміж урадамі Беларусі і Егіпта аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі. Прыняты праект закона аб далучэнні Беларусі да пратакола аб абмене інфармацыяй у электронным выглядзе паміж краінамі СНД для ажыццяўлення падатковага адміністравання.

Акрамя таго, Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі