Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2016

Дэлегацыя МЗС Швецыі на чале з дзяржсакратаром наведвае Беларусь

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя МЗС Швецыі на чале з дзяржаўным сакратаром Анікай Седэр наведвае Беларусь 31 сакавіка - 1 красавіка. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланаваны сустрэчы шведскай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. У час сустрэч будзе абмяркоўвацца тэматыка двухбаковых адносін, дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Акрамя таго, з 31 сакавіка па 3 красавіка Беларусь наведвае парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Балгарыя на чале са старшынёй камісіі Народнага сходу Балгарыі па эканамічнай палітыцы і турызме Пятром Кыневым. У праграме візіту таксама запланаваны шэраг сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі