Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Крс 2017

Дэлегацыя Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ наведае Беларусь 2-5 мая

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міжнароднага сакратарыята Парламенцкай асамблеі АБСЕ наведае Беларусь 2-5 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Беларускія парламентарыі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком прынялі ўдзел у пасяджэнні Бюро ПА АБСЕ, якое прайшло ў Капенгагене (Данія). Баляслаў Пірштук далажыў членам бюро аб ходзе падрыхтоўкі да 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе 5-9 ліпеня гэтага года ў Мінску. Ён расказаў, што старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутанен і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 15 сакавіка падпісалі пагадненне аб правядзенні сесіі.

Цяпер арганізацыйны камітэт, які ўзначальвае Уладзімір Андрэйчанка, у цесным кантакце з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ паэтапна вырашае практычныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай гэтага значнага міжнароднага форуму. Вынікі падрыхтоўчага этапу будуць разгледжаны ў час чарговага візіту ў Беларусь дэлегацыі Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ, які намечаны на 2-5 мая, адзначыў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у абмеркаванні выносімых на 26-ю сесію праектаў дакладаў і рэзалюцый, прадстаўленых дакладчыкамі агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, а таксама па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

Акрамя таго, на пасяджэнні Бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ была разгледжана інфармацыя наконт бягучай дзейнасці і планаў работы гэтай міжпарламенцкай арганізацыі.

Як паведамлялася, сесія ПА АБСЕ ў Мінску будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца каля 700 гасцей.

Парламенцкая асамблея АБСЕ створана ў красавіку 1991 года ў Мадрыдзе (Іспанія), у яе рабоце прымаюць удзел 323 парламентарыі, якія прадстаўляюць 57 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі