Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2015

Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю можа наведаць Мінск у чэрвені

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю можа наведаць Мінск у чэрвені, паведаміў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента Богдан Здраеўскі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У чэрвені, і ўсё на гэта ўказвае, адбудзецца афіцыйны візіт дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю", - сказаў Здраеўскі.

Еўрадэпутат адзначыў, што "прыкметная роля Беларусі ў пошуку кампрамісу паміж Масквой і Кіевам". Адсюль, на яго думку, у тым ліку зарадзіліся чаканні, што адносіны ЕС і Беларусі будуць наладжаны. "Пакуль мы бачым няхватку міжпарламенцкіх сувязей, але мы адчуваем атмасферу магчымых змяненняў. Думаю, сітуацыя змянілася. Мы гэта бачым з візітаў у Мінск, якіх стала больш", - сказаў Здраеўскі.

Акрамя таго, Богдан Здраеўскі лічыць, што Беларусі і Польшчы трэба развіваць прыгранічнае супрацоўніцтва.

У сваю чаргу дэпутат Еўрапейскага парламента ад Латвіі, першы намеснік старшыні дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Андрэй Мамыкін заявіў у інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу: "Мне вельмі хочацца верыць, што пацяпленне настала, але яно па-сапраўднаму настане ў той момант, калі санкцыйны спіс будзе прарэджаны або выкрэслены".

Ён дадаў, што людзі, якія крытычна ставіліся да Беларусі 10-15 гадоў таму, цяпер павярнуліся да яе тварам. "Ва ўсялякім выпадку яны гатовы працягнуць руку і гаварыць. Безумоўна, на гэта паўплывалі падзеі ва Украіне, а дакладней тое, што, пачынаючы з канца жніўня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць усё магчымае, а на мой погляд, і немагчымае, для таго, каб канфлікт загасіць і спыніць", - сказаў парламентарый. На яго думку, беларускаму лідару ўдалося дабіцца большага на гэтай ніве, чым іншым.

Прадаўжаючы тэму пазітыўных змяненняў у адносінах Еўрасаюза і Беларусі, Андрэй Мамыкін яшчэ раз звярнуў увагу, што былыя крытыкі Беларусі цяпер змяняюць сваю пазіцыю. "Такіх людзей становіцца больш. Я гэта бачу і адчуваю. Прынамсі, знешне яны больш спакойна выказваюцца пра Беларусь", - адзначыў еўрадэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі