Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Лют 2021

Дарожную карту па стварэнні і папулярызацыі брэнда Беларусі распрацуюць да мая

Дарожную карту па стварэнні і папулярызацыі брэнда Беларусі распрацуюць да мая
Фота з архiва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожную карту па стварэнні і папулярызацыі брэнда Беларусі распрацуюць да мая 2021 года. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 3 лютага 2021 года нумар 15р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Для распрацоўкі гэтай дарожнай карты створана міжведамасная рабочая група. Яе кіраўніком назначаны міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі, замежных спраў, аховы здароўя, адукацыі, фінансаў і іншых ведамстваў. Прадугледжваецца таксама далучэнне да работы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, дзяржаўных арганізацый, а таксама спецыялістаў навуковых, навучальных устаноў, бізнес-аб'яднанняў і іншых арганізацый, міжнародных экспертаў.

У ліку задач міжведамаснай рабочай групы - вызначэнне адметных асаблівасцей і канкурэнтных пераваг Беларусі і яе асобных рэгіёнаў у розных сферах жыццядзейнасці, вызначэнне пазітыўных, пазнавальных асацыяцый аб краіне, яе асобных рэгіёнах, грамадзянах і прадуктах. У планах таксама выпрацоўка адзіных падыходаў і стратэгіі развіцця брэнда Беларусі і яе асобных рэгіёнаў з улікам лепшых міжнародных практык папулярызацыі краінавых і тэрытарыяльных брэндаў. Рабочая група таксама падрыхтуе прапановы па ўзмацненні і развіцці канкурэнтных і пазітыўных бакоў, устараненні неспрыяльных стэрэатыпаў, стварэнні станоўчага іміджу Беларусі, паляпшэнні яе пазіцый у ключавых міжнародных рэйтынгах.

Праект пастановы, які прадугледжвае зацвярджэнне дарожнай карты, павінен быць прадстаўлены ва ўрад да 1 мая 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі