Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2022

Да прыняцця рашэнняў у Вярхоўным судзе могуць прыцягнуць не толькі суддзяў, але і прадстаўнікоў грамадскасці

Да прыняцця рашэнняў у Вярхоўным судзе могуць прыцягнуць не толькі суддзяў, але і прадстаўнікоў грамадскасці

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыгавор Вярхоўнага суда можна будзе апратэставаць у апеляцыйным парадку ў спецыяльнай камісіі, у склад якой могуць увайсці не толькі суддзі, але і прадстаўнікі грамадскасці. Гэта прадугледжана законапраектам, які абмяркоўваўся сёння на нарадзе ў Прэзідэнта. Падрабязнасці дыскусіі расказаў журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён растлумачыў, што калі інстытут апеляцыі ў цэлым укаранёны амаль на ўсіх узроўнях судовай сістэмы і можна апратэставаць прыгавор да яго ўступлення ў сілу, то рашэнні ВС да гэтага часу не абскарджваліся, яны ўступалі ў сілу пасля іх абвяшчэння.

Таму ў новым законапраекце прадугледжана магчымасць апеляцыйных скаргаў і пратэстаў у тым ліку і на прыгаворы, вынесеныя Вярхоўным судом па першай інстанцыі. Прапанова распрацоўшчыкаў дакумента была ў тым, каб у самім Вярхоўным судзе ствараць спецыяльную апеляцыйную калегію для разгляду такіх скаргаў і пратэстаў. Фарміраваць яе распараджэннем старшыні ВС са спіса суддзяў, зацверджанага пленумам гэтага суда.

Выслухаўшы гэту прапанову, Прэзідэнт удакладніў, як гэта норма будзе ўспрынята ў грамадстве, людзі ж могуць рэзонна сказаць: як гэта Вярхоўны суд будзе сам сябе правяраць?

"Не, не сам сябе. Тут будзе стварацца спецыяльная калегія для разгляду апеляцыйных спраў. Для гэтага будуць спецыяльныя суддзі, найбольш вопытныя, члены Прэзідыума Вярхоўнага суда, не звязаныя з разглядам справы ў першай інстанцыі ВС", - растлумачыў старшыня ВС.

"Але людзі гавораць: рука руку мые", - запярэчыў Аляксандр Лукашэнка.

"Іншай структуры (пры наяўнасці такой кампетэнцыі ў Вярхоўнага суда) прадугледзець проста немагчыма, яе няма. Таму - вось такая найбольш эфектыўная структура, гэта не наша ноу-хау, а ў пяці судах краін СНД вярхоўныя суды надзелены правам разгляду спраў па першай інстанцыі", - адказаў Валянцін Сукала.

У працэсе абмеркавання ўдзельнікі нарады выказвалі розныя пункты гледжання і прыйшлі да высновы, што гэту норму трэба дапрацаваць. "Тут якраз узнікла дыскусія аб тым, якой павінна быць структура судовага органа, які можа пераглядаць рашэнні Вярхоўнага суда ў апеляцыйным парадку. Можа, трэба пашырыць склад гэтай калегіі, увесці туды яшчэ прадстаўнікоў грамадскасці. Аб гэтым ішла размова. А ў цэлым законапраект атрымаў адабрэнне кіраўніка дзяржавы і пасля некаторай дапрацоўкі можа быць прадстаўлены ў парламент", - расказаў Валянцін Сукала.

Як растлумачыў журналістам пасля нарады генеральны пракурор Андрэй Швед, кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў большай ступені прыцягнуць грамадскасць да гэтых важнейшых працэсаў выканання правасуддзя. "Гэта значыць, мы цяпер будзем думаць над тым, якім чынам, на якіх этапах, у якой форме можна далучыць сумленных, прыстойных людзей да таго, каб яны таксама прымалі нараўне з суддзямі ўдзел у ацэнцы законнасці прынятых судом рашэнняў", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, прыцягваць да ўдзелу трэба люзей, якія карыстаюцца аўтарытэтам у грамадстве. "І сам іх удзел будзе падкрэсліваць аб'ектыўнасць і непрадузятасць правасуддзя. Яшчэ больш узмоцніць давер грамадзян (хоць ён і цяпер даволі высокі) да нашай судовай сістэмы, - падкрэсліў генпракурор. - Гэта сур'ёзны крок для ўмацавання правасудзя і забеспячэння законнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі