16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 29 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 29 080 замежных грамадзян з 38 еўрапейскіх краін. З пачатку дзеяння бязвізу нашу краіну наведалі 1 287 249 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 413 153 іншаземцы, Літвы - 672 859, Польшчы - 138 845. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 62 392 чалавекі.
Бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да 31 снежня 2026 года ўключна.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".