22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з 1 студзеня гэтага года прыбылі 174 607 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін-суседзяў - Літвы, Латвіі і Польшчы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 206 343 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 386 896 іншаземцаў, з Літвы - 648 131, з Польшчы - 122 125. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехаў 49 191 замежны грамадзянін.
У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і мабільным дадатку "Граніца Беларусі".