4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё АПК і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэнаў і медалёў, ганаровых званняў удастоены 61 работнік арганізацый аграпрамысловага комплексу.
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Уладзімір Лук'янаў і дырэктар ААТ "Отар" Чачэрскага раёна Таццяна Струк. Яшчэ пяць чалавек - ордэнам Пашаны. Гэта аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм МТК "Германішкі" КСУП "Гудагай" Астравецкага раёна Гелена Дрэмо, дырэктар ААТ "Хоцімскі льнозавод" Мікалай Курзянкоў, аператар машыннага даення ААТ "Рассвет імя К.П.Арлоўскага" Кіраўскага раёна Галіна Лёгкая, трактарыст-машыніст КУВСГП Верхнядзвінскага раёна "Каханавічы" Васіль Мароз і вадзіцель аўтамабіля ААТ "Шлях новы" Ляхавіцкага раёна Уладзімір Пабягайла.
Вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх - аператар машыннага даення ААТ "Грыцкевічы" Нясвіжскага раёна Таццяна Гусева, трактарыст-машыніст кааператыва "Ларынаўка" Аршанскага раёна Яўген Мельніцкі, галоўны аграном ААТ "Спорава" Бярозаўскага раёна Іван Пракурат, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм ААТ "Птушкафабрыка "Рассвет" Гомельскага раёна Святлана Рускіх і токар кааператыва "Свіцязянка-2003" Карэліцкага раёна Віктар Урбановіч.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Іх удастоены галоўны аграном СВК "Прагрэс-Верцялішкі" Гродзенскага раёна Іван Галавенка, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернага цэха нумар 1 ЗАТ "Сервалюкс Агра" Магілёўскага раёна Таццяна Далганосава, дырэктар ААТ "Святая Воля" Івацэвіцкага раёна Уладзімір Любушак, трактарыст-машыніст ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна Андрэй Новікаў і начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП "Брылёва" Гомельскага раёна Вячаслаў Струк.
Заслугі яшчэ 40 чалавек адзначаны Падзякай Прэзідэнта. У іх ліку галоўны аграном ААТ "Круглянскі Рассвет" Сяргей Астроўскі, дырэктар Шчучынскай птушкафабрыкі Андрэй Красоўскі, вядучы інжынер-тэхнолаг Мінскага малочнага завода нумар 1 Таццяна Міхнавец, жывёлавод сельгаспрадпрыемства "Рыдомльскі" Талачынскага раёна Наталля Рогава і трактарыст-машыніст ААТ "Гарадзілава" Аляксандр Стэфановіч.