3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліс 2017

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млн

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млн14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія адбудуцца ў Беларусі ў лютым 2018 года, складзе каля $10,5 млн. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт выбараў складае практычна тую ж суму, якая была патрачана ў 2014 годзе, - у валютным эквіваленце гэта каля $10,5 млн. Калі гаварыць аб беларускай валюце, гэта дзесьці Br21,2 млн", - расказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы даручыў зменшыць расходы на арганізацыю ўчасткаў для галасавання. "Гэта ўсё павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў тых арганізацый, якія размяшчаюць у сябе ўчастковыя камісіі. Гэта наша звычайная практыка. Так і будзе", - запэўніла старшыня ЦВК.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына заўважыла, што затраты на матэрыяльна-тэхнічную частку не перавышаюць 17 працэнтаў ад усяго каштарыса. "Усё астатняе - гэта расходы на заработную плату. Мы прывязваем яе памер да сярэдняй заработнай платы па краіне", - растлумачыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс