14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/.
"Бюджэт выбараў складае практычна тую ж суму, якая была патрачана ў
2014 годзе, - у валютным эквіваленце гэта каля $10,5 млн. Калі гаварыць аб беларускай валюце, гэта дзесьці Br21,2 млн", - расказала Лідзія Ярмошына.Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы даручыў зменшыць расходы на арганізацыю ўчасткаў для галасавання. "Гэта ўсё павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў тых арганізацый, якія размяшчаюць у сябе ўчастковыя камісіі. Гэта наша звычайная практыка. Так і будзе", - запэўніла старшыня ЦВК.
Пры гэтым Лідзія Ярмошына заўважыла, што затраты на матэрыяльна-тэхнічную частку не перавышаюць 17 працэнтаў ад усяго каштарыса. "Усё астатняе - гэта расходы на заработную плату. Мы прывязваем яе памер да сярэдняй заработнай платы па краіне", - растлумачыла яна.