Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2018

Беларускія парламентарыі прымуць удзел у мерапрыемствах МПА СНД і ПА АДКБ у Санкт-Пецярбургу

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі прыме ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) і Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ), якія пройдуць 12-13 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі чатырох пастаянных камісій: па нацыянальнай бяспецы, па міжнародных справах, па адукацыі, культуры і навуцы, а таксама па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

12 красавіка адбудуцца пасяджэнні Савета ПА АДКБ, Савета МПА СНД, аб'яднанай камісіі пры МПА СНД па гарманізацыі заканадаўства ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам. Запланаваны таксама пасяджэнні пастаянных камісій МПА СНД па эканоміцы і фінансах, па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, а таксама Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі краін СНД.

Плануецца, што на чарговым пасяджэнні савета ПА АДКБ будуць падведзены вынікі мінскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Парламентарыі абмяркуюць таксама абстаноўку ў зоне адказнасці арганізацыі і меры па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы на сучасным этапе. У цэнтры ўвагі будуць папраўкі ў праграму дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства краін - членаў арганізацыі на 2016-2020 гады, прыярытэты старшынства Казахстана ў АДКБ у 2018 годзе і іншыя пытанні. У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі парламентаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў, дэлегацыі парламентаў-наглядальнікаў пры ПА АДКБ і партнёрскіх арганізацый.

На 13 красавіка намечана пленарнае пасяджэнне МПА СНД. Асноўная яго тэма - стан, перспектывы і прававое забеспячэнне міжкультурнага дыялогу краін Садружнасці, паколькі бягучы год у СНД аб'яўлены Годам культуры. Парламенцкія дэлегацыі дзяржаў - удзельніц МПА абмяркуюць праекты мадэльных дакументаў, падрыхтаваных членамі пастаянных камісій і экспертамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі