Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Сак 2015

Беларускія парламентарыі прымуць удзел у 132-й Асамблеі МПС у Ханоі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі прымуць удзел у 132-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС), якая пройдзе з 28 сакавіка па 1 красавіка ў Ханоі (В'етнам). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Алена Шамаль.

"Запланаваны ўдзел дэпутата Алены Шамаль у пасяджэннях кіруючага савета Міжпарламенцкага саюза, яго пастаянных камітэтаў па ўстойлівым развіцці, фінансах і гандлі, па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, савета форуму маладых парламентарыяў, каардынацыйнага камітэта жанчын-парламентарыяў, а таксама геапалітычнай групы "Еўразія", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час агульных дэбатаў Пастаяннага камітэта МПС па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Алена Шамаль выступіць з дакладам "Доступ да медыцынскага абслугоўвання як асноўнае права чалавека: роля парламентаў у вырашэнні ключавых праблем у сферы здароўя жанчын і дзяцей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі