Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2020

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавае пагадненне з ЕС

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавае пагадненне з ЕС
Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала сёння пагадненні з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, прадстаўляючы ў Авальнай зале візавае пагадненне, адзначыў, што яно "нацэлена на максімальнае ўзаемнае спрашчэнне парадку выдачы віз".

У ліку галоўных палажэнняў пагаднення ён назваў кошт "шэнгена", які знізіўся для беларусаў да 35 еўра. Многія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца за візай без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку. Напрыклад, каб атрымаць пяцігадовы "шэнген" работніку прадпрыемства, прадпрымальніку дастаткова будзе прадаставіць пісьмо ад прымаючай арганізацыі.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што пагадненне датычыцца толькі кароткатэрміновых віз і ніяк не рэгулюе парадак выдачы "шэнгена" для вучобы або работы.

Пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі 8 студзеня ў Бруселі. Бакі ўпэўнены, што гэта будзе садзейнічаць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Візавае пагадненне прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры. Рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён).

Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на год (цяпер) да 180.

Пагадненне аб рэадмісіі прадугледжвае, што з уступленнем яго ў сілу Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць прыём назад на сваю тэрыторыю ўласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго. У дакуменце замацавана прадастаўленне Беларусі двухгадовага пераходнага перыяду адносна рэадмісіі грамадзян трэціх краін. У сумеснай дэкларацыі да пагаднення змешчана абавязацельства Еўрасаюза аб аказанні краіне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі ў гэтай галіне.

Дакументы павінны быць ратыфікаваны Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты інфармавання бакамі адзін аднаго аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Прадугледжваецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі