Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2017

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пратакол па цэнах на расійскі газ

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны (ад 25 лістапада 2011 года), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пратаколе ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу з Расіі ў Беларусь у 2017-2019 гадах, і вызначаны план далейшых дзеянняў па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ў газавай сферы ў 2020-2024 гадах (г.зн. на пераходны перыяд да стварэння агульнага рынку газу ў ЕАЭС). Пратаколам прадугледжана выключэнне палажэння аб рыначных (роўнадаходных) цэнах на газ, які пастаўляецца з Расіі ў Беларусь.

Дакументам таксама прадугледжана неабходнасць выпрацаваць да 1 студзеня 2018 года прапановы па праграме фарміравання агульнага рынку газу ЕАЭС і забяспечыць на іх аснове ўнясенне да 1 ліпеня 2019 года змяненняў у пагадненне, якія прадугледжваюць вызначэнне цаны на газ для Беларусі з улікам неабходнасці стварэння ўмоў па фарміраванні да 1 студзеня 2025 года агульнага рынку газу саюза. Пры гэтым, калі не будзе створаны агульны рынак газу ЕАЭС, бакі вызначаць парадак цэнаўтварэння на газ для Беларусі зыходзячы з узгодненых бакамі прапаноў па праграме фарміравання агульнага рынку газу.

Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі, цана на газ для Беларусі з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года складае $143,54 за 1 тыс. куб.м; у 2018 годзе будзе складаць $129 за 1 тыс. куб.м; у 2019 годзе - $127 за 1 тыс. куб.м.

Першы намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч таксама агучыў разліковы эканамічны эфект для Беларусі ад зніжэння цаны на газ, што пастаўляецца ПАТ "Газпрам". У 2018-2019 гадах (на ўзгодненых бакамі ўмовах) ён складзе каля $700 млн. Адказваючы на пытанні дэпутатаў, як будзе выкарыстана гэта сума, Віктар Каранкевіч растлумачыў, што сродкі павінны пайсці на падтрымку рэальнага сектара эканомікі ў выглядзе зніжэння тарыфаў на газ і электраэнергію. "Калі ідзе зніжэнне цэнавай нагрузкі для рэальнага сектара эканомікі, мы павышаем канкурэнтаздольнасць айчынных вытворцаў. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць ім павялічыць аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі і прыбытку. Адпаведна, гэта прывядзе да павелічэння падатковых паступленняў у бюджэт, якія можна будзе ў далейшым накіраваць і на сацыяльную сферу", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі