Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2016

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі дагавор аб дружбе з Пакістанам

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ратыфікавала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Пакістанам і Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дагавор быў падпісаны ў Мінску 10 жніўня 2015 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што бакі бяруць на сябе абавязацельствы па недапушчэнні выкарыстання сваіх тэрыторый для любой узброенай агрэсіі адзін супраць аднаго. Яны абавязаліся прыкладаць сумесныя намаганні для захавання і ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўразіі.

Таксама прадугледжана, што бакі зробяць захады па развіцці і ўмацаванні кантактаў паміж парламентамі абедзвюх краін. Другі важны напрамак - пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі