31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Ігарам Сякрэтам прымае ўдзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю падпісання Хельсінкскага заключнага акта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Мерапрыемствы праходзяць 31 ліпеня - 1 жніўня ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі.
"У час дыскусій аб будучыні АБСЕ кіраўнік беларускай дэлегацыі прадставіць ацэнкі і прапановы Мінска па пераадоленні крызіснай сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, а таксама па павышэнні эфектыўнасці работы АБСЕ", - расказалі ў прэс-службе ведамства.