26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам прыбыла з афіцыйным візітам у Арабскую Рэспубліку Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Беларускую дэлегацыю сустракаў старшыня камітэта па прамысловасці Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамад аль-Салаб.
Галоўная мэта візіту - актывізацыя міжпарламенцкага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Егіптам.
У склад дэлегацыі ўваходзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў і Юрый Панфілаў, прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.