Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2026

Беларуская дэлегацыя будзе назіраць за фінальным этапам парламенцкіх выбараў у М'янме

Беларуская дэлегацыя будзе назіраць за фінальным этапам парламенцкіх выбараў у М'янме
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя з Беларусі прыбыла ў М'янму для назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем фінальнага этапу парламенцкіх выбараў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК Беларусі.

Удакладняецца, што ў складзе дэлегацыі - прадстаўнікі Беларускай партыі "Белая Русь" і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Грамадзянам М'янмы трэба будзе сфарміраваць двухпалатны парламент, у які ўваходзяць 224 дэпутаты Сходу нацыянальнасцей, 440 дэпутатаў Сходу народных прадстаўнікоў. Таксама выберуць прадстаўнікоў у заканадаўчыя органы адміністрацыйных абласцей і штатаў.

Электаральная кампанія ў М'янме мае свае асаблівасці. З-за бягучай сітуацыі ў сферы бяспекі галасаванне ў краіне падзелена на тры этапы. Першы этап праходзіў 28 снежня 2025 года, выбары прайшлі ў 102 населеных пунктах. Другі этап адбыўся 11 студзеня 2026 года, галасаванне ахапіла яшчэ 100 населеных пунктаў. Трэці - фінальны тур - запланаваны на 25 студзеня 2026 года і пройдзе ў астатніх 63 населеных пунктах.

Беларускія наглядальнікі ацэняць адпаведнасць выбарчага працэсу міжнардным стандартам і нацыянальнаму заканадаўству М'янмы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі