Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Стд 2015

Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення аб адмене віз з Ізраілем

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Гэта вынікае з тэксту пагаднення, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прадугледжвае, што грамадзяне адной дзяржавы змогуць па нацыянальных пашпартах (за выключэннем дыпламатычных і службовых) без атрымання віз уязджаць на тэрыторыю іншай на тэрмін не большы за 90 дзён на працягу шасці месяцаў з даты першага ўезду. Тыя, хто маюць намер уязджаць на большы тэрмін або хочуць ажыццяўляць працоўную, камерцыйную або іншую дзейнасць, якая прыносіць даход, будуць абавязаны загадзя атрымаць візы.

Пры гэтым кожны бок захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе ў сваю дзяржаву грамадзянам, якіх ён лічыць непажаданымі, або скараціць тэрмін знаходжання такіх грамадзян на сваёй тэрыторыі.

У тэксце дакумента ўдакладняецца, што пагадненне ратыфікавана законам ад 4 студзеня 2015 года, а падпісана ў Мінску 19 верасня 2014 года. Пагадненне ўступіць у сілу праз 90 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення, якім бакі інфармуюць адзін аднаго аб выкананні неабходных унутрыдзяржаўных працэдур. Заключана пагадненне на адзін год, але яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя аднагадовыя перыяды да таго часу, пакуль адзін з бакоў не накіруе па дыпканалах пісьмовае паведамленне аб спыненні дзеяння дакумента. У такім выпадку пагадненне спыніць сваё дзеянне праз 90 дзён з даты атрымання такога паведамлення іншым бокам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі