Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2025

Беларусь зацікаўлена ў далейшым паглыбленні міжпарламенцкіх сувязей з Іранам

Беларусь зацікаўлена ў далейшым паглыбленні міжпарламенцкіх сувязей з Іранам

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў далейшым паглыбленні міжпарламенцкіх сувязей з Іранам, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў у час сустрэчы з іранскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, актыўны дыялог парламентарыяў Беларусі і Ірана ў поўнай меры адпавядае ўзаемным інтарэсам супрацоўніцтва краін на вышэйшым і высокім узроўні. "Мы зацікаўлены з далейшым паглыбленні міжпарламенцкіх сувязей з Іранам. Пацвярджаем запрашэнне прыняць старшыню Сходу ісламскага савета Ірана Махамада-Багера Галібафа ў Беларусі ў любы зручны для яго час. Гатовы разгледзець прапановы іранскага боку па тэрмінах і напаўненні праграмы гэтага візіту", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Беларускі бок нацэлены на практычнае супрацоўніцтва з Іранам па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, адзначыў віцэ-спікер. Ён нагадаў, што ў рамках візіту дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі ў Тэгеран у 2024 годзе для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна адбыўся шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Ірана. Былі абазначаны такія напрамкі беларуска-іранскага супрацоўніцтва, як развіццё дагаворна-прававой базы, пашырэнне ўзаемавыгадных эканамічных і гуманітарных сувязей. "Гэтаму шмат у чым садзейнічае работа беларуска-іранскіх парламенцкіх груп дружбы. Мы павінны захоўваць гэту станоўчую дынаміку ўзаемадзеяння і пашыраць наша супрацоўніцтва", - падкрэсліў Вадзім Іпатаў.

Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведвае Беларусь з візітам. Адбудзецца сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран і рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам. Акрамя сустрэч у Палаце прадстаўнікоў запланавана наведванне шэрага беларускіх прадпрыемстваў у галіне машынабудавання, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Нацыянальнай бібліятэкі, мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран створана ў маі 2024 года. Кіраўніком групы з'яўляецца старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргей Рачкоў. Дзейнасць гэтай парламенцкай структуры накіравана на аказанне садзейнічання развіццю беларуска-іранскіх адносін з выкарыстаннем метадаў парламенцкай  дыпламатыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі