Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Apr 2018

Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці сумесных прадпрыемстваў з Бразіліяй

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці сумесных прадпрыемстваў з Бразіліяй. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Міхаіл Дашук 25 красавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі еўразійскага дэпартамента бразільскага агенцтва па экспарце і інвестыцыях Apex-Brasil, паведамілі БЕЛТА ў НАІП.

"Нашы краіны маюць цэлы спектр напрамкаў, які з'яўляецца асновай для ўзаемаадносін. Беларусь і Бразілія паспяхова супрацоўнічаюць не першы год ужо. Бразілія з'яўляецца адным з нашых важнейшых гандлёвых партнёраў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі. І сёння настаў час перайсці да міжкраінавай вытворчай кааперацыі, у тым ліку да адкрыцця сумесных прадпрыемстваў", - сказаў Міхаіл Дашук.

Бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі і магчымасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Бразіліяй і Беларуссю, а таксама асаблівасці вядзення бізнесу ў нашай краіне.

На сустрэчы прадстаўнікі Apex-Brasil падкрэслілі, што Беларусь цікавая бразільскаму бізнесу з пункту гледжання выхаду на рынак ЕАЭС. Акрамя таго, яны адзначылі хуткі рост і развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які таксама наведалі ў час візіту ў Беларусь.

Apex-Brasil і НАІП дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні і намецілі крокі па пытаннях развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

У 2017 годзе беларуска-бразільскі тавараабарот перасягнуў $0,5 млрд. Аснову паставак Беларусі ў Бразілію традыцыйна складаюць калійныя ўгнаенні - 99 працэнтаў ад агульнага аб'ёму. Акрамя таго, у Бразілію пастаўляюцца беларускія падшыпнікі, ільняныя тканіны, шкловалакно, азотныя ўгнаенні, шыны, сінтэтычныя ніці, посуд, станкі і асвятляльнае абсталяванне, стальны дрот. Аснову беларускага імпарту акрамя цукру складаюць палімеры этылену і прапілену, цэлюлоза, фарбавальнікі, сельскагаспадарчае абсталяванне і сельскагаспадарчыя машыны.

Apex-Brasil - агенцтва па пашырэнні экспарту і інвестыцый Бразіліі, заснаванае ў 2003 годзе ўрадам сумесна з Міністэрствам развіцця, прамысловасці і знешняга гандлю. З'яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй, дзейнасць якой накіравана на падтрымку замежных інвестараў, якія знаходзяцца ў пошуку шляхоў супрацоўніцтва або пашырэння сваёй дзейнасці ў Бразіліі, а таксама бразільскіх кампаній, што выходзяць на міжнародны рынак. Apex-Brasil актыўна садзейнічае пашырэнню бразільскага экспарту: арганізуе камерцыйныя місіі і перагаворы, падтрымлівае бразільскія кампаніі, што ўдзельнічаюць у буйных міжнародных выстаўках, і замежных пакупнікоў. Асноўнай місіяй агенцтва з'яўляецца павелічэнне аб'ёму і дыверсіфікацыі бразільскага экспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі