Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2025

Беларусь запрасілі прыняць удзел у кансультацыях па Афганістане ў Маскве

Беларусь запрасілі прыняць удзел у кансультацыях па Афганістане ў Маскве
Фота з архiва

2 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь запрошана ўдзельнічаць у 7-м пасяджэнні маскоўскага фармату кансультацый па Афганістане, якія пройдуць 7 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кансультацыі пройдуць на ўзроўні спецпрадстаўнікоў і старшых службовых асоб Афганістана, Індыі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. "У якасці гасцей запрошана дэлегацыя Беларусі", - сказала Марыя Захарава.

Афганскі бок будзе прадстаўлены міністрам замежных спраў Амірам Мутакі, які на палях мерапрыемства правядзе асобную сустрэчу з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым. Размова будзе прысвечана абмеркаванню актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

"Пасяджэнне адкрые міністр замежных спраў Расіі. Яно пройдзе ў закрытым рэжыме. Прыярытэтная ўвага будзе ўдзелена праблематыцы садзейнічання працэсу афганскага нацыянальнага прымірэння і пашырэння практычнага ўзаемадзеяння дзяржаў рэгіёна з Кабулам у палітычнай, эканамічнай, контртэрарыстычнай і антынаркатычнай галінах. Таксама плануецца па выніках прыняцце сумеснай заявы", - расказала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі