Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Врс 2017

Беларусь выказвае глыбокую заклапочанасць праведзеным КНДР выпрабаваннем тэрмаядзернай бомбы

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выказвае глыбокую заклапочанасць праведзеным Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай выпрабаваннем тэрмаядзернай бомбы. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з ядзерным выпрабаваннем, ажыццёўленым КНДР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Паслядоўна выступаючы за захаванне і ўмацаванне рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі, Рэспубліка Беларусь выказвае глыбокую заклапочанасць праведзеным паўночнакарэйскім бокам выпрабаваннем тэрмаядзернай бомбы, якое вядзе да эскалацыі напружанасці не толькі ў Паўночна-Усходняй Азіі, але і ў свеце ў цэлым", - адзначаецца ў заяве.

У МЗС падкрэсліваюць, што дасягненне міру і стабільнасці ў рэгіёне магчыма выключна на аснове дыялогу, у сувязі з чым заклікаюць КНДР не дапускаць крокаў, якія парушаюць шэраг рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і правакуюць сілавое вырашэнне сітуацыі.

"Выступаем за хутчэйшы пачатак перагаворнага працэсу паміж усімі ўцягнутымі бакамі на аснове міжнароднага права і пры захаванні кампетэнцыі Савета Бяспекі ААН. Заклікаем праяўляць стрыманасць і зыходзіць з прыярытэту падтрымання міру", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі