Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2021

Беларусь выбрана ў склад Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

Беларусь выбрана ў склад Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
Фота з архiва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрана ў склад Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.

"У склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выбрана Беларусь. Членам выканкама назначаны міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, яго намеснікам - пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч", - сказалі ў ведамстве.

Беларусь была ў Выканаўчым камітэце СААЗ у 1948-1950 гадах і ў складзе Пастаяннага камітэта Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ у перыяд 2013-2016 гадоў.

"Галоўны штогадовы форум СААЗ - 74-я сесія Сусветнай асамблеі аховы здароўя праходзіць у гэтым годзе ў анлайн-фармаце. Удзел у мерапрыемстве прымаюць 194 краіны свету. Сесія ўдзяліла асноўную ўвагу барацьбе з пандэміяй і прадухіленню новых надзвычайных сітуацый. Таксама спецыялісты абмеркавалі ўстойлівасць да антыбіётыкаў, біялагічную бяспеку лабараторый, псіхічнае здароўе ў час пандэміі, ВІЧ/СНІД, поліяміэліт, малярыю", - адзначылі ў міністэрстве.

Сусветная асамблея аховы здароўя - галоўны дырэктыўны орган СААЗ, у яе склад уваходзяць усе дзяржавы - члены арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі