Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2018

Беларусь удзельнічае ў выпрацоўцы рэкамендацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у космасе

Фота пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзельнічае ў выпрацоўцы рэкамендацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

З удзелам Беларусі ў Жэневе адбылася сесія Групы ўрадавых экспертаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Гэта група была сфарміравана з прадстаўнікоў 25 дзяржаў - членаў ААН. Беларусь на сесіі ў групе прадставіў начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Мікалай Аўсянка.

Асноўнай задачай групы з'яўляецца выпрацоўка рэкамендацый адносна субстантыўных элементаў міжнароднага дагавора аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы і садзейнічанне больш хуткаму пачатку перагавораў. Распрацоўка і ўзгадненне праекта міжнароднага дагавора аб прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы стане важным крокам у забеспячэнні бяспекі дзяржаў, іх касмічных аб'ектаў, а таксама дасць магчымасць істотна ўмацаваць міжнародны мір і бяспеку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі