Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Mar 2017

Беларусь разлічвае на выпрацоўку канкрэтнага алгарытму ўзаемадзеяння з Расіяй па актуальных міграцыйных пытаннях

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на выпрацоўку канкрэтнага алгарытму ўзаемадзеяння з Расіяй па актуальных міграцыйных пытаннях. Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бліжэйшы час плануецца правесці чарговую сустрэчу міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі Расіі і Беларусі. "Беларускі бок зыходзіць з таго, што па выніках пасяджэння рабочай групы павінен быць выпрацаваны пэўны алгарытм узаемадзеяння праваахоўных, пагранічных і іншых ведамстваў па ўсіх стаўшых актуальнымі за апошні час пытаннях", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Паводле слоў прэс-сакратара МЗС, сярод такіх пытанняў, у прыватнасці, устанаўленне Федэральнай службай бяспекі Расіі прыгранічных зон на беларуска-расійскай граніцы, няпропуск праз беларуска-расійскую граніцу грамадзян трэціх краін, што маюць дзеючыя візы для ўезду на тэрыторыю РФ. "Зразумела, мы гатовы абмяркоўваць і сустрэчныя пытанні, якія маглі ўзнікнуць у расійскага боку ў сувязі з прыняццем указа, што ўстанавіў бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на пяць сутак для грамадзян шэрага дзяржаў", - падкрэсліў ён.

На гэты момант якога-небудзь фармалізаванага пераліку пытанняў МЗС ад сваіх расійскіх калег не атрымліваў. "На лютаўскай сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі ў Маскве было дамоўлена, што знешнепалітычныя ведамствы будуць аператыўна афармляць дасягнутыя групай дамоўленасці ў выглядзе пагадненняў", - нагадаў Дзмітрый Мірончык.

Чарговае пасяджэнне рабочай групы з'яўляецца планавым і праводзіцца па ўзаемнай ініцыятыве. Першапачаткова планавалася, што сустрэча адбудзецца 15-17 сакавіка ў Гродне. "З нашага боку гатоўнасць прыняць расійскіх калег, абмеркаваць з імі актуальныя тэмы ёсць. Разам з тым, цяпер па просьбе расійскага боку, тэрмін плануецца перанесці на некалькі тыдняў", - праінфармаваў прэс-сакратар. Цяпер праграма і парадак мерапрыемства ўзгадняюцца.

Папярэдняя сустрэча рабочай групы адбылася ў рэжыме тэлеканферэнцыі ў снежні 2016 года. З беларускага боку ў яе ўваходзяць прадстаўнікі МУС, МЗС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і КДБ. Расійскі бок прадстаўлены МУС, Мінюстам, ФСБ, Пагранічнай службай Федэральнай службы бяспекі і МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі