Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Dec 2015

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб спагнанні аліментаў

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў. Аб гэтым гаворыцца ў законе нумар 328-З ад 23 снежня 2015 года, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пагадненне, падпісанае 3 сакавіка бягучага года ў Маскве, прадугледжвае выкананне пастаноў судоў па справах аб спагнанні аліментаў як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Расіі незалежна ад таго, суд якой з гэтых краін вынес такое рашэнне. Цяпер спецыяльная працэдура прызнання пастаноў больш будзе не патрэбна. Гэта дасць магчымасць аператыўна выконваць пастановы аб спагнанні аліментаў.

Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў па справах аб спагнанні аліментаў была прынята Палатай прадстаўнікоў 19 лістапада і адобрана Саветам Рэспубілкі 9 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі