10 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Леніна Вальтэра Марэна Гарсеса і эквадорскі народ з Днём абвяшчэння незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння, у складаны час глабальных выпрабаванняў, асаблівае значэнне набываюць узаемная падтрымка, захаванне дасягнутых вынікаў супрацоўніцтва і выкананне ўсіх ранейшых дамоўленасцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў накіраваць сумесныя намаганні на ўмацаванне гандлю таварамі і паслугамі, абмен вопытам у сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі і тэхналогій.