Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2016

Беларусь прапануе ААН напоўніць рамачную праграму па тэхнічнай дапамозе актуальнымі праектамі

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў традыцыйную сустрэчу з кіраўніцтвам краінавай каманды ААН на чале з рэзідэнтам-каардынатарам ААН/Прадстаўніком ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Як адзначылі ў прэс-службе, адбыўся канструктыўны абмен думкамі наконт стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў сувязі з прыняццем Рамачнай праграмы ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады важна прыкладаць узгодненыя намаганні для яе напаўнення актуальнымі з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Беларусі праектамі тэхнічнай дапамогі.

Падведзены вынікі сумесных ініцыятыў, прысвечаных сямідзесяцігоддзю з дня заснавання ААН.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ААН у Беларусі выказаў удзячнасць міністру замежных спраў за падтрымку і садзейнічанне ў рэалізацыі акцыі "Экспрэс ААН-70".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі