Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2015

Беларусь не страціць сваю незалежнасць у ЕАЭС - Лукашэнка

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не страціць сваю незалежнасць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы апаненты палохаюць нас тым, што, увайшоўшы ў гэта інтэграцыйнае аб'яднанне, Беларусь страціць сваю незалежнасць. Такія сцверджанні цалкам беспадстаўныя. Вы гэта бачыце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы зыходзім з таго, што рэгіянальная эканамічная інтэграцыя з'яўляецца адным з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі ва ўмовах нестабільнасці сусветнай эканамічнай сістэмы. Менавіта ў такім ключы і выбудоўваем сваю дзейнасць у Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўдзел Беларусі ў еўразійскіх інтэграцыйных працэсах у якасці краіны-заснавальніка дае вялікія перавагі. "Мы атрымалі эканамічныя дывідэнды - я не буду іх пералічваць. Вядома, атрыманне пераваг у ЕАЭС звязана і з непазбежным узмацненнем канкурэнцыі для нашых прадпрыемстваў, неабходнасцю іх адаптацыі да ўмоў больш адкрытай эканомікі. Калі падпісваўся дагавор, мы адзначалі, што беларускі бок будзе ўважліва сачыць за ходам рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, за дынамікай устаранення выключэнняў у рамках пераходных перыядаў. Час паказаў правільнасць такога падыходу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, зняцце бар'ераў ва ўзаемным гандлі, адмова ад абмежаванняў у руху тавараў і паслуг, зразумела, з'яўляецца найбольш хвалюючым працэсам для любой дзяржавы. "Пытанні па энерганосьбітах, транспартных, фінансавых паслугах і шэрагу іншых пазіцый ва ўсіх вядомых сёння інтэграцыйных аб'яднаннях, уключаючы Еўрапейскі саюз, заўсёды вырашаліся з асаблівым напружаннем. Але калі мы заявілі аб безальтэрнатыўнасці інтэграцыйнага развіцця, то такі рух павінен ажыццяўляцца на раўнапраўнай аснове", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі