Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Nov 2015

Беларусь наведаюць з візітамі губернатары Ленінградскай і Новасібірскай абласцей

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь наведаюць з візітамі губернатары Ленінградскай і Новасібірскай абласцей Расіі. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам будзе знаходзіцца ў Беларусі 22-23 лістапада.

Акрамя сустрэч высокага ўзроўню ў час візіту адбудзецца шостае пасяджэнне Сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага і губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі.

У перыяд знаходжання ў Беларусі дэлегацыя расійскага рэгіёна наведае ААТ "Амкадор", а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На перыяд з 23 па 25 лістапада запланаваны візіт у Беларусь дэлегацыі Новасібірскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Уладзімірам Гарадзецкім. Пройдзе другое пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Новасібірскай вобласці.

У перыяд знаходжання ў Беларусі дэлегацыя Новасібірскай вобласці прыме ўдзел у рабоце беларуска-расійскай прамысловай выстаўкі "EXPO-RUSSIA BELARUS 2015" і "Мінскага бізнес форуму", а таксама наведае УП "Агракамбінат Ждановічы", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш".

Сустрэча з дэлегацыяй ва ўрадзе Беларусі плануецца 24 лістапада. Будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, навукі, вытворчай кааперацыі, паставак пасажырскага транспарту, дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі