Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2016

Беларусь нацэлена на прадаўжэнне актыўнай работы з Арменіяй у ЕАЭС

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на прадаўжэнне актыўнай работы з Арменіяй па актуальных напрамках узаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Такую пазіцыю Беларусі выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігар Назарук 25 студзеня на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам, міністрам міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформ Арменіі Вачэ Габрыелянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця адносін у гандлёва-эканамічнай сферы. Прадметна разгледжаны магчымыя механізмы нарошчвання двухбаковага тавараабароту, у тым ліку на аснове пашырэння прамысловай кааперацыі, развіцця тавараправоднай і сэрвіснай сетак, прымянення фінансавых механізмаў падтрымкі паставак тавараў і паслуг.

Дэталёва разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва з улікам удзелу дзвюх краін у Еўразійскім эканамічным саюзе. Армянскаму боку даведзена пазіцыя Беларусі аб нацэленасці на прадаўжэнне актыўнай работы па актуальных напрамках узаемадзеяння ў саюзе, уключаючы ўстараненне выключэнняў і абмежаванняў, правядзенне адзінай узгодненай прамысловай палітыкі, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння ў ЕАЭС, фарміраванне роўнага доступу вытворцаў з краін - членаў саюза да дзяржзакупак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі