Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Mar 2018

Беларусь нацэлена на больш актыўнае ўключэнне рэгіёнаў Расіі ва ўзаемадзеянне дзвюх краін - Кабякоў

28 сакавіка, Санкт-Пецярбург /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на больш актыўнае ўключэнне рэгіёнаў Расіі ва ўзаемадзеянне дзвюх краін. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Санкт-Пецярбургу на 10-м пасяджэнні беларуска-пецярбургскага Савета дзелавога супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь нацэлена на больш актыўнае ўключэнне расійскіх рэгіёнаў ва ўзаемадзеянне дзвюх краін, і Санкт-Пецярбург - наш стратэгічны гандлёвы партнёр", - сказаў Андрэй Кабякоў. У 2017 годзе аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам склаў $1,67 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 19,7 працэнта.

"У нас прыкметны добры рост тавараабароту, прычым гэта дыверсіфікаваны рост, шырокая гама ўзаемных паставак прадукцыі, - канстатаваў прэм'ер-міністр. - У нашай гісторыі былі больш высокія лічбы тавараабароту, і мы разлічваем, што ў самы бліжэйшы час, можа нават у гэтым годзе, пераўзыдзем максімум, які быў яшчэ чатыры гады таму".

На думку Андрэя Кабякова, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў сумеснай работы. "Адміністрацыям раёнаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга неабходна з максімальнай эфектыўнасцю для бакоў рэалізаваць запланаваныя сумесныя мерапрыемствы і праекты", - адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што Дні Мінска ў Санкт-Пецярбургу ў 2018 годзе пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні і стануць важнай падзеяй у дзелавым і культурным жыцці паўночнай расійскай сталіцы.

"Мы гатовы абмяркоўваць любыя ўзаемавыгадныя прапановы і ініцыятывы, - заявіў Андрэй Кабякоў. - Запэўніваю, што беларускі бок забяспечыць максімальную падтрымку ўсіх прапаноў і ідэй, накіраваных на развіццё нашага супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі