Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2020

Беларусь настойвае на неабходнасці ўзмацніць паўнамоцтвы ЕЭК

Беларусь настойвае на неабходнасці ўзмацніць паўнамоцтвы ЕЭК

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўнамоцтвы Еўразійскай эканамічнай камісіі неабходна ўзмацняць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Намі ініцыявана работа па ўзмацненні паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Але поспехаў тут таксама пакуль няшмат. Аб якім развіцці можа ісці размова, калі камісія да гэтага часу не надзелена правам звяртацца як самастойны суб'ект у Суд ЕАЭС па спрэчных пытаннях?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб выніках работы ЕАЭС у гэтым годзе, Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на складанасці, абумоўленыя пандэміяй, была прадоўжана работа па актывізацыі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. Праведзены мерапрыемствы ў рамках пагадненняў аб гандлі з Кітаем, В'етнамам і Іранам. Прадаўжаюцца перагаворы па заключэнні гандлёвых дагавораў з Егіптам, Ізраілем і Індыяй. Вядзецца падрыхтоўка да пачатку перагавораў па лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з Інданезіяй і Манголіяй.

"У рамках лічбавага парадку дня фарміруецца сістэма адпаведных транспартных калідораў, забяспечваецца ўзаемадзеянне ў сферах прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансферу тэхналогій, садзейнічанне працаўладкаванню і занятасці грамадзян дзяржаў - членаў ЕАЭС", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Не ўсё з акрэсленага ў праграме беларускага старшынства ўдалося выканаць з-за аб'ектыўных абставін, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Частка мерапрыемстваў запатрабавала на рэалізацыю значна больш часу, чым адзін год. Аднак Прэзідэнт перакананы, што сумесная работа па прапанаваных напрамках прадоўжыцца і ў наступным годзе. Паводле яго слоў, задачы беларускага старшынства, накіраваныя на ўмацаванне і развіццё ЕАЭС, шмат у чым сугучны з ідэямі Казахстана, якому сёння будуць перададзены правы краіны - старшыні ў органах саюза на 2021 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі