Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Jan 2018

Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ПА АБСЕ - Андрэйчанка

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўніком дэлегацыі шведскага парламента ў асамблеі Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Са свайго боку хачу сказаць, што мы надаём вельмі важнае значэнне супрацоўніцтву з ПА АБСЕ і ў цэлым з АБСЕ, і вы ведаеце, што Рэспубліка Беларусь вельмі адказна да гэтага падыходзіць", - заўважыў спікер. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што практычна ўсе сесіі асамблеі праходзяць з разглядам рэзалюцый, падрыхтаваных беларускім бокам. Так, толькі за апошні час прыняты рэзалюцыі па зялёнай эканоміцы, па барацьбе з наркотыкамі, гандлем людзьмі, раней таксама разглядалася рэзалюцыя па чарнобыльскай тэматыцы. "І самае галоўнае - што ўсе рэзалюцыі, якія прапануе Беларусь, маюць аб'яднальны характар, яны не накіраваны супраць кагосьці, яны накіраваны менавіта на ўмацаванне даверу, развіццё шматбаковага дыялогу, і ўсё гэта робіцца ў імя стабільнасці, міру", - перакананы Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў расказаў, што на бліжэйшых сесіях ПА АБСЕ ў Вене і Берліне беларуская дэлегацыя рыхтуецца прадставіць рэзалюцыі, якія накіраваны на барацьбу з тэрарызмам, а таксама ў сферы кібербяспекі.

Акрамя таго, спікер дадаў, што Беларусь гатова абмяркоўваць на сустрэчы двухбаковыя адносіны са Швецыяй.

Кент Харстэд наведвае Беларусь 21-24 студзеня, гэта яго першы візіт у краіну ў якасці спецпрадстаўніка. Акрамя двухбаковых сустрэч, праграма візіту таксама прадугледжвае наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі